Знайсці
16.05.2017 / 12:2057РусŁacБел

Дашкевіч адказвае Халезіну: Як трэба ненавідзець свой жа народ, каб напісаць тэкст пад назвай «Опущенное общество»?

Як трэба ненавідзець свой жа народ, каб напісаць тэкст пад назвай «Опущенное общество», у якім выдаць: «Славутая надуманая беларуская талерантнасьць — гэта мікст з антысемітызму, ксенафобіі, расізму і гамафобіі», — як трэба ненавідзець людзей і краіну?

Ну ладна гамафобы з «Маладога фронту», узгаданыя ў тэксьце — гэтым нікога ня зьдзівіш, — але пры чым тут расісты з антысемітамі? Сярод сяброў маіх такіх няма, хоць я, напэўна, паводле халезіных, самы злы гамафоб у краіне. І што атрымоўваецца, калі мне не падабаюцца голыя дупы на праспекце ці на сцэне «Эўравізіі», я гамафоб? І адразу расіст? Ну вось скажыце, што ў азлобленых людзей Госпад не забірае розум?

Мне асабіста начхаць, хто, дзе і як спіць з кім-небудзь. Я перакананы, што прыватнае жыцьцё павінна заставацца прыватным жыцьцём. Бо гэта не Дашкевіч даў чалавеку права выбара рабіць ці не рабіць той ці іншы грэх — гэта права даў яму Бог. Чалавек робіць выбар і за гэты выбар будзе несьці адказнасьць. Ізноў жа, не перад Дашкевічам ці кім бы там ні было яшчэ, але перад Богам. Але гэта гаворка пра прыватнае жыцьцё. Калі ж нехта хоча хадзіць з голым азадкам у маёй кватэры, я папрашу яго прэч.

Горад, краіна, грамадзва — гэта наша супольная кватэра і нам трэба дамаўляцца пра правілы паводзінаў у ёй? Няхай спяць як хочуць і ходзяць з голымі азадкамі людзі, калі некаму такое падабаецца, у сваім пакоі, але навошта гэта рабіць у вітальні, залі ці сталовай?

Праблема беснаватых і таму пазбаўленых розуму людзей у тым, што яны мяшаюць усё ў кучу: спальню з грамадзкім месцам, гомасэксуалізм з парадамі, голы азадак з расізмам. Толькі нянавісьць і злосьць апускаюць людзей да тэкстаў кшталту «апушчанае грамадзтва», беспадстаўных абразаў: расісты, ксенафобы, антысеміты, гамафобы. Я прапаную кіравацца любоўю.

Калі заместа: «Усё зраблю дзеля легалізацыі!» я кажу сукамерніку: «Кідай гэты жах, бо Госпад стварыў цябе для іншага» — я кіруюся не нянавісьцю да наркамана, а любоўю. І ёсьць такое сьведчаньне, што нейкі наркаман, выйшаўшы, узгадаў мае словы — і прыйшоў да пакаяньня. Калі я сябру-маладафронтаўцу заместа «Давай бухнём разам!» кажу: «Завязвай, бо Госпад мае для цябе прыгожы план!» — я кіруюся не нянавісьцю да сябра, а любоўю. І я ведаю такія прыклады, калі сьведчаньне маё дапамагала некаторым пачаць новае, адроджанае жыцьцё.

Калі я гомасэксуалісту, свайму выпадковаму падарожніку ці удзельніку апазіцыйнага мітынгу, заместа: «Здымай штаны і маршыруй дзе хочаш!» кажу: «Не рабі так, але супрацьстань Сатане — і Госпад вызваліць цябе ад гэтай залежнасьці!» — я кіруюся не нянавісьцю да гомасэксуаліста, а любоўю да яго. Пакуль я ня ведаю, каб мае словы дапамаглі адрадзіцца хоць аднаму зь іх. Але я спадзяюся, што хаця б адно такое сьведчаньне за сваё жыцьцё я сустрэну, бо я, заклікаючы гомасэксуаліста не хадзіць голым, кіруюся да яго любоўю. Хоць мая любоў і называецца ў сучасным сьвеце расізмам, ксенафобіяй, антысемітызмам, гамафобіяй.

Бо любіць — гэта не азначае «згаджацца», але часам нават «выступаць супраць», каб вырваць чалавека ад жыцьця старога — у новае, каб быць грамадзтвам не апушчаным, але адроджаным.

Апытанка

Зміцер Дашкевіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930