Знайсці
15.05.2017 / 22:4626РусŁacБел

У Беларусі запусцілі вытворчасць драўляных ровараў ФОТА

Беларуская кампанія, якая займаецца вытворчасцю дзвярэй, прапанавала пакупнікам перасесці на драўляныя ровары. Прадукцыя з рамай з бярозы або ясеня вырабляецца ўручную, паведамляе ТАСС.

@belwooddoors_by

Па словах вытворцы, у аснову вытворчасці ровараў закладваюцца хадавыя якасці, «наколькі лёгка, прыемна і эфектыўна спажывец зможа на ім катацца». Драўніна знаходзіцца толькі ў аснове рамы, для вырабу рулявой трубы, карэткі і іншых кампанентаў выкарыстоўваюцца сталёвыя сплавы.

Ровар з рамай з бярозы каштуе 1890 рублёў (каля тысячы даляраў), з рамай з ясеня — 2290 рублёў (каля 1210 даляраў). Цана залежыць ад пажаданняў замоўцы і камплектацыі. У мінімальнай адсутнічаюць пярэднія тармазы і прадугледжаная мінімальная колькасць абвесаў. На драўляную раму даецца пяцігадовая гарантыя. Важыць ровар 21 кілаграм.

Ровары вырабляюцца ўручную. У якасці бонуса кампанія прапануе выраб персанальнай таблічкі пад сядло з надпісам або лагатыпам.

Драўляныя ровары вырабляліся ў Беларусі яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Адзін з такіх асобнікаў, цалкам створаны з дрэва ў 1933 годзе, захоўваецца ў Музеі беларускага Палесся. Ён быў набыты ў селяніна, які прыехаў на ім на кірмаш. Мужчына не мог дазволіць сабе дарагі жалезны ровар, таму вырашыў зрабіць свой. Па словах музейных работнікаў, экспанат па-ранейшаму на хаду.

Драўляны ровар 1933 года выпуску

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930