Знайсці
15.05.2017 / 22:227РусŁacБел

Самая слабая каманда чэмпіянату свету па хакеі ў вырашальным для сябе матчы закінула сама сабе ВІДЭА

iihf.com

Зборная Італіі прайграла на чэмпіянаце свету па хакеі сёмы матч запар і вылятае ў ніжэйшы дывізіён. 15 мая італьянцы саступілі Даніі 0:2, прычым другі гол яны забілі на перадапошняй хвіліне сабе самі.

Пры ліку 0:1 зборная Італіі замяніла брамніка на шостага палявога гульца, але абаронца Аляксандр Эгер паслізнуўся і накіраваў шайбу ў пустыя вароты.

Відэа моманту з адзнакі 01:40

Зборная Беларусі, якая гуляе ў іншай групе, фінішуе сёмай. У беларусаў пяць паразаў і перамога над Славеніяй (славенцы таксама пакідаюць эліту), а таксама ў аўторак заключны матч з Нарвегіяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031