Знайсці
15.05.2017 / 20:394РусŁacБел

На дарозе з абмежаваннем у 40 км/г кіроўца разагнаўся да 100 і збіў дзіця на ровары ВІДЭА

11-гадовы хлопчык катаўся на ровары па прасёлкавай дарозе ў вёсцы Белая. Дзіця вырашыла павярнуць налева і трапіла пад машыну, паведамляе Tut.by са спасылкай на тэлеканал «Мазыр».

У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны. Паводле інфармацыі тэлеканала, праз некалькі дзён пасля аварыі яго выпісалі з бальніцы.

Згодна з паказаннямі відэарэгістратара, на ўчастку дарогі з абмежаваннем хуткасці ў 40 км/г кіроўца разагнаўся да 100 км/ч.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера