Знайсці
15.05.2017 / 15:26РусŁacБел

Сваё кіно — кіно, створанае беларусамі ці пра Беларусь. Далучайцеся да паказу 22 мая

22 МАЯ ў мiнскiм «АРТ-кiнaтэатры» (пр-т Дзяржынскага,104, ст.м. «Пятроўшчына») у рамках праекта «СВАЁ КІНО: любім і глядзім» разам з БЕЛСАТ TV адбудзецца аўтарскі вечар вядомага беларускага рэжысёра-дакументаліста Андрэя Куцілы. Будуць прадстаўленыя фільмы «Цар гары» (2017) і «Мімаходдзе» (2016).

Трэйлер паказу можна паглядзець тут.

Што такое «Сваё Кіно»?

Праект «Сваё Кіно» — гэта паказы новага беларускага кіно, нетрывіяльнага, якаснага і своеасаблівага, а таксама жывы кантакт, знаёмства і дыскусіі гледачоў з аўтарамі, крытыкамі і героямі карцін.

«Сваё Кіно» — гэта i гульнёвае, і дакументальнае кіно, і анімацыя. Галоўны прынцып — фільм створаны беларусамі або так ці інакш звязаны з нашай краінай, яе мінулым, сучасным і будучым.

Гэта паказы для ўсіх, каго цікавіць добрае, займальнае кіно, якое падымае пытанні і асвятляе праблемы. Асноўная мэта праекта «Сваё Кіно» — змяніць стаўленне шырокай публікі да сучаснага беларускага кіно, дапамагчы айчынным аўтарам знайсці свайго гледача, убачыць тэмы і праблемы, цікавыя тут і цяпер.

Паказы праекта «Сваё Кіно» праходзяць штомесяц цягам усяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры. Праект вырашае праблему, звязаную з выхадам беларускіх фільмаў і іх аўтараў да сваёй публікі.

Вядучы — Антон СIДAРЭНКА, журналіст, кінакрытык, аўтар блога на kinopark.by, заснавальнік кінаклуба «Феномены кіно» ў кінатэатры «Ракета».

«Цар гары»
Беларусь, 2017
Хранаметраж: 46 хвілін.

Беларускі відэаблогер і малады фермер Сямён, як чалавек праваслаўны і шчыры вернік, заўсёды любіў філасофстваваць пра быццё, захапляцца матухнай-прыродай і дзяліцца гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкай жыве ў вёсцы, дзе гадуе двух маленькіх сыноў і разводзіць авечак. Здавалася, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нішто не можа перашкодзіць. Аднак мясцовым жыхарам і адміністрацыі не падабаецца незалежны ўклад жыцця маладой сям'і, іх адкрытае ігнараванне агульных правілаў жыцця ў вёсцы і жывёлагадоўлі. Шэраг судовых спрэчак вымотваюць Сямёна, яго відэаблог напаўняецца сарказмам ў дачыненні да ранніх ілюзій пра рамантычнае жыцце на ўлонні прыроды, малітвы Богу ўжо не дапамагаюць і фермер вырашаецца на адчайны крок …

«Мімаходдзе»
Беларусь, 2016
Хранаметраж: 14 хвілін.

У тыповым савецкага выгляду гарадку на адной з шэрых вуліц цяжка не заўважыць двор, у якім узвышаюцца бюсты змагароў за Беларусь. Тут месціцца адзіны прыватны музей у горадзе і самы буйны прыватны музей у краіне. Вучоны, акадэмік Анатоль Белы ўсё сваё жыццё паклаў, каб стварыць гэты музей. Нядаўна ён памёр. Але ці трэба сёння мясцовым жыхарам, як і ўсяму беларускаму народу, сабраныя нацыянальныя каштоўнасці ды ўвогуле гісторыя Беларусі, нацыянальная памяць?

Андрэй Куціла

Андрэй Куціла нарадзіўся ў горадзе Баранавічы. З 2002 па 2007 гады навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «міжнародная журналістыка». Ва універсітэце кіраваў відэастудыяй пры студэнцкім гарадку. Там пачаў здымаць свае першыя дакументальныя фільмы. З 2007 па 2009 гады вучыцца ў Беларускай акадэміі мастацтваў у майстэрні Аляксандра Карпава малодшага. Андрэй зняў больш за дзесяць дакументальных стужак, якія мелі прэм’еры на прэстыжных кінафестывалях такіх як, International Documentary Film Festival Amsterdam - IDFA (Netherlands, Amsterdam), International Leipzig Festival for Documentary and Animated Film - DOK Leipzig (Germany, Leipzig), Krakow Film Festival (Poland, Krakow), International Documentary Film Festival - Document (United Kingdom, Glasgow), European Film Festival for Documentaries - dokumentART (Germany, Neubrandenburg) ды іншых.

Паблікі ў сацсетцы Фэйсбук:
Праект «СВАЁ КІНО»
Цэнтр сучасная культуры БЯГУЧАЯ ЧАРАПАХА

Квiткi: 6-7 BYN, bycard.by

Арганізатары і партнёры праекта:
Арткинотеатр, Цэнтр сучаснай культуры «Бягучая Чарапаха/Running Turtle, Anton Sidorenko, СВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:
Наталля Бружнiк (цэнтр сучаснай культуры «Бягучая чарапаха») +375 29 142-25-20.

Установа «Цэнтр сучаснай культуры «Бягучая чарапаха» УНП 192645637

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930