Знайсці
15.05.2017 / 10:593РусŁacБел

Толькі сонца і цяпло. У Беларусі на тыдні будзе па-сапраўднаму майскае надвор'е

Фота Юліі Бальцэвіч

З серады і да канца тыдня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, а значыць, жыхароў Беларусі чакае малавоблачнае, сухое і ціхае надвор'е з паступовым павышэннем тэмпературай.

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 16 мая, трохі пасвяжэе, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і прынясе ноччу і раніцай на большую частку тэрыторыі, а днём па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +6 + 12°С, у асобных раёнах +2 +5°С; максімальная днём +11 + 17°С, у паўднёва-заходніх раёнах +18 — +21°С.

У сераду, 17 мая, ноччу +1 + 5°С, у асобных раёнах па поўначы замаразкі да 0 — -2°С; днём +13 — +19°С, па захадзе да +21°С.

У чацвер, 18 мая, ноччу +2 — +7°С, днём +13 — +19°С, па захадзе да +22°С.

У пятніцу, 19 мая, ноччу +4 — +11°С, днём +18 — +25°С.

У выходныя тэмпература паветра прагрэецца ў заходніх раёнах краіны да + 28°С.

У нядзелю чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930