Знайсці
14.05.2017 / 09:4919РусŁacБел

Пуцін у Пекіне сустрэўся з Сі Цзіньпінам і пагутарыў з чатырма прэзідэнтамі, але не з Лукашэнкам

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне, дзе 14-15 мая праходзіць міжнародны форум «Адзін пояс — адзін шлях». Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі напружанасць на Карэйскім паўвостраве.

Акрамя таго, Пуцін «на нагах» сустрэўся са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Па словах Пяскова, палітыкі коратка перагаварылі ў працяг сочынскага дыялогу. Разам з імі аб выніках нядаўняга раўнда астанінскага працэсу па Сірыі пагутарыў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

Таксама расійскі лідар пагутарыў з прэзідэнтамі Узбекістана і Кыргызстана. Яшчэ адным суразмоўцам прэзідэнта Расіі стаў прэм'ер-міністр Манголіі Жаргалтулгын Эрдэнэбат.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера