Знайсці
14.05.2017 / 01:1750РусŁacБел

На Еўрабачанні перамог партугалец, хворы на парок сэрца

На Еўрабачанні перамог партугалец Сальвадор Сабрал, хворы на парок сэрца. Гэта стала ясна задоўга да сканчэння падліку галасоў, такі вялікі быў адрыў. 

Сабрал скарыў Еўропу магічнай і шчымлівай баладай. Ён спяваў па-партугальску. Песню напісала ягоная родная сястра. У ёй ёсць і энергетыка, і сардэчнасць. «Музыка — гэта не пра шоу, не пра феерверкі, музыка — гэта пра пачуцці, вось што я хацеў сказаць», — прамовіў пераможца са сцэны, калі яму ўручылі прыз.

На фінальнае выкананне песні Сабрал выйшаў з сястрой, і яны чароўна заспявалі песню разам.

За яго прагаласавалі і журы, і гледачы абсалютнай большасці краін.

Другое месца заняў 17-гадовы спявак з Балгарыі. На трэцім — жартаўлівы хіт з Малдовы.

Што датычыць Navi, то 12 балаў нашым паставілі журы Украіны і Азербайджана. Агулам прафесійныя журы краін Еўропы далі нашаму гурту 50 балаў, а вось гледачы — толькі 33 балы.

У цэлым Navi занялі 17-е месца з 26 у фінале Еўрабачання. Гэта адзін з самых удалых выступаў у гісторыі ўдзелу Беларусі ў конкурсе.

Чытайце таксама: Хто прагаласаваў за Navi — спіс сяброў Беларусі

З кур'ёзаў: падчас выступу Джамалы на сцэну выскачыў мужчына і паказаў голы зад.

Але гэта не сапсавала агульнай атмасферы свята, якая панавала ў Кіеве. Украіна хацела паказаць сябе адкрытай, еўрапейскай, талерантнай краінай, і ёй гэта ўдалося.

Партугалія ўдзельнічае ў Еўрабачанні 53 гады запар без адзінага пропуску. І за гэты час ні разу не выйгравала конкурсу. Больш за тое, ніводзін партугальскі артыст ні разу нават не трапляў у пяцёрку найлепшых! І вось — шчыры і натуральны спявак скарыў слухачоў у самых розных краінах.

Чытайце таксама: Ксенія і Арцём нечакана пацалаваліся пры канцы сваёй песні ФОТА

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930