Знайсці
13.05.2017 / 19:3229РусŁacБел

Апакаліпсісу не будзе: беларуская хакейная зборная засталася ў элітным дывізіёне

Паўловіч у матчы зрабіў галявы дубль і зрабіў выніковую перадачу, Reuters.com

Беларуская хакейная зборная захавала прапіску ў элітным дывізіёне. Сёння, 13 мая, на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Парыжы і Кёльне, Беларусь выйграла ў Славеніі 5:2 (1:2, 4:0, 0:0).

Перад гэтым беларусы пацярпелі пяць паразаў: ад Фінляндыі (2:3), Чэхіі (1:6), Канады (0:6), Швейцарыі (0:3) і Францыі па булітах 3:4.

Канада — 12 (4), Чэхія — 10 (5), Швейцарыя — 9 (4), Фінляндыя — 9 (5), Нарвегія — 8 (5), Францыя — 7 (5), Беларусь — 4 (6), Славенія — 1 (6).

Апошні матч беларусы правядуць у аўторак з Нарвегіяй, а Славенія ў панядзелак згуляе з Францыяй. Але гэтыя гульні нічога не вырашаюць. Славенія пакідае элітны дывізіён.

Праўда, славенцы паўтара года таму вырвалі ў беларусаў пуцёўку на Алімпіяду. А, відаць, менавіта гэта — галоўны хакейны турнір.

Таксама нагадаем, што Лукашэнка неаднаразова апошнім часам падвяргаў беларускую зборную крытыцы.

9 мая ён заявіў: «А як яны з канадцамі згулялі [0:6]? Гэта ўвогуле стыдобішча. Лепш было б не выходзіць. Чаго выйшлі, калі ногі падкошваюцца, бегчы не могуць, кідаць па браме не могуць. (…) Паглядзім, што будзе далей. Зробяць высновы, пачнуць гуляць - будзем гэта прымаць. Не - значыць, мы з гэтым мірыцца не будзем. Я чаму так востра рэагую? Не таму што спартсмен і займаюся спортам ўсё жыццё. А таму што спорт - гэта найвялікшая ідэалогія».

***

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Даніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930