Знайсці
13.05.2017 / 17:252РусŁacБел

У Гродне дзіця на ровары ўрэзалася ў трактар і загінула

У Гродне дзіця на ровары ўрэзалася ў трактар. Дзіця загінула на месцы здарэння. Пра гэта AUTO.TUT.BYпаведамілі відавочцы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ Гродна.

На месцы працуе следча-аператыўная група. Што канкрэтна адбылося, стане вядома пазней. Аварыя адбылася каля гадзіны дня 13 мая на вуліцы Юбілейнай.

Відавочцы кажуць, што дзіця ехала за трактарам. Па якой прычыне і як менавіта дзіця урэзалася ў сельгастэхніку, пакуль не ясна.

— Дзіцяці прыкладна 8-9 гадоў. Людзі, якія бачылі аварыю, кажуць, што раварыст ці то разгубіўся, ці то не паспеў затармазіць і рэзнуўся ў трактар. А трактарыст яго не заўважыў адразу… Па іншай версіі: што раварыст схапіўся за прычэп, — кажуць людзі на месцы здарэння.

Фота: Ігар Рэмзік

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера