Знайсці
13.05.2017 / 10:305РусŁacБел

У Вялікабрытаніі пакажуць машыну, кіроўца якой першым атрымаў штраф за перавышэнне хуткасці

У верасні на Конкурсе элегантнасці, які пройдзе палацава-паркавым комплексе Хэмптан-Корт у Вялікабрытаніі, пакажуць машыну, кіроўца якой першым у свеце атрымаў штраф за перавышэнне хуткасці, піша motor.ru.

Інцыдэнт адбыўся ў 1896 годзе. Аўтамабілем Arnold Benz кіраваў Уолтар Арнольд, які адным з першых атрымаў ліцэнзію на продаж аўтамабіляў Бенца. На адной з дарог Кента ён змог разагнацца да васьмі міль на гадзіну (каля 13 км/г). У той час у гарадской рысе для самарушных экіпажаў дзейнічала абмежаванне хуткасці ў дзве мілі на гадзіну (каля 3 км/г), пры гэтым перад машынай павінен быў ісці сігнальшчык з чырвоным сцягам.

Парушальніка змог дагнаць паліцэйскі на ровары. Арнольду выпісалі штраф у адзін шылінг (12 пенсаў).

Неўзабаве патрабаванне аб чырвоным сцягу адмянілі, а максімальна дазволеную хуткасць павялічылі да 14 міль у гадзіну (22,5 км/г). У сувязі з гэтым у Вялікабрытаніі была арганізаваная гонка, якая атрымала назву Emancipation Run — «Вызваленчы заезд». Заезд прайшоў з Лондана да Брайтана, а з 33 экіпажаў да фінішу дабраліся 17.

Уолтар Арнольд быў у ліку тых, хто фінішаваў, і нават атрымаў залаты медаль за майстэрскае кіраванне.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930