Знайсці
12.05.2017 / 18:002РусŁacБел

У Жабінкаўскім раёне ад удару токам загінуў электрык

Падчас уборкі ў трансфарматарнай падстанцыі забіла токам 31-гадовага электрыка ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод». Мужчына выціраў пыл з высакавольтных ізалятараў, паведаміла Tut.by афіцыйны прадстаўнік УСК Марына Дранькова.

11 мая мужчына разам з майстрам і інжынерам-наладчыкам быў накіраваны на трансфарматарную падстанцыю паблізу вёскі Сакі. Мужчыны павінны былі падрыхтаваць тэхналагічнае абсталяванне для пуску вады. Электрык прыбыў на аб'ект раней, чым яго калегі.

«Па папярэдніх звестках, там рабочы, у парушэнне тэхнікі бяспекі, стаў праціраць ад пылу высакавольтныя ізалятары, якія пераўтвараюць магутнасць электрычнага току і знаходзяцца пад напружаннем за ахоўнай сеткай. Падчас уборкі ён атрымаў паражэнне токам, ад якога памёр на месцы», — паведамілі ва УСК.

Цела загінулага знайшлі калегі. Жабінкаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці мясцовага жыхара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930