Знайсці
12.05.2017 / 17:19РусŁacБел

Суд у Азербайджане заблакаваў сайт «Радыё Свабода»

Суд у Баку прыняў рашэнне заблакаваць ў Азербайджане сайт Азербайджанскай службы «Радыё Свабода» («Азадлыг») і сайты яшчэ чатырох СМІ, паведамляе ВВС.

Акрамя «Свабоды» пад забарону патрапілі газета «Азадлыг», і тэлеканалы, якія вяшчаюць у інтэрнэце — «Мэйдан ТБ», «Туран ТБ» і «Азербайджан сааты».

Гэтыя сайты змогуць працягваць дзейнасць пад новымі даменнымі імёнамі, рашэнне суда тычыцца толькі старых адрасоў.

Судовае рашэнне было прынятае на падставе звароту міністэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій.

У міністэрства ў сваю чаргу звярнулася генеральная пракуратура краіны: сайты абвінавачваюцца ў спробах арганізаваць масавыя беспарадкі, а таксама ў «дэструктыўных дзеяннях, накіраваных на парушэнне грамадскай стабільнасці».

Акрамя таго, улады абвінавацілі сайты, якія трапілі пад забарону, у падтрымцы радыкальных рэлігійных груп і размяшчэнні забароненай інфармацыі, а таксама «ў падрыве інтарэсаў дзяржавы і грамадства».

СМІ, чые сайты былі забароненыя, адпрэчваюць гэтыя абвінавачванні.

Блакаванне мае пастаянны характар і можа быць знятае толькі па рашэнні міністэрства сувязі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930