Знайсці
12.05.2017 / 11:322РусŁacБел

Май вяртаецца: у выходныя цёпла і без ападкаў

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Воблачнасці практычна няма, ападкі на большай частцы спыняцца, удзень — сонечнае надвор'е.

Ноччу і раніцай яшчэ будзе адчувацца прахалода, а днём мы нарэшце атрымаем асалоду ад камфортнага надвор'я. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

13 мая, у суботу, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу -2 … + 4°С, па паўднёвым захадзе да + 7°С; днём + 12 … + 18°С.

У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер усходні 3-8 м/с. Тэмпература ноччу 0 … + 2°С, днём + 13 … + 15°С.

14 мая, у нядзелю, пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу -1 … + 6°С, па поўдні да + 8°С, днём + 13 … + 20°С.

У Мінску — пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер усходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 2 … +4°С, максімальная днём + 15 … + 17°С.

15 мая, у панядзелак, пераважна без ападкаў, толькі днём у крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу 0 … + 7°С, днём + 16 … + 23°С.

У Мінску па-ранейшаму пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер паўночна-заходні 3-8 м/с. Тэмпература ноччу + 3 … + 5°С, днём + 18 … + 20°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930