Знайсці
11.05.2017 / 22:4518РусŁacБел

У Расіі другакласнікі ў масках са свастыкай спрабавалі выкінуць дзяўчынку ў акно

Вучні другога класа адной са школ у Новасібірску (РФ) спрабавалі выкінуць сваю аднакласніцу з акна і падпаліць ёй валасы. Пра гэта гаворыцца ў заяве бацькоў дзяўчынкі, пададзенай на імя дырэктара навучальнай установы. З дакументам азнаёмілася рэдакцыя «НГС.Новости».

У ім гаворыцца, што 5 мая на перапынку перад апошнім урокам вучаніца засталася ў класе, дзе, акрамя яе, на першы погляд, нікога не было. Нечакана з-пад парт выскачылі хлопчыкі ў масках, зробленых, імаверна, з мужчынскіх шкарпэтак, з выявай свастыкі. Яны ўдарылі яе ў жывот, павалілі на падлогу і звязалі шчыльнай вяроўкай ногі і рукі. Ёй затыкнулі рот і закрылі вочы і наперад нагамі пацягнулі да адкрытага акна на другім паверсе.

У гэты момант дзяўчынцы ўдалося вызваліць рукі, яна стала актыўна супраціўляцца і ў выніку ўпала з падаконніка на падлогу, стукнуўшыся спіной. Да яе падбег вучань з запальнічкай і паспрабаваў падпаліць валасы, аднак дзяўчынцы ўдалося выбіць запальнічку ў яго з рук. Затым празвінеў званок на ўрок.

Па словах бацькоў, іх дачка сцвярджае, што за некалькі дзён да гэтага да адкрытага акна цягнулі яшчэ адну дзяўчынку. Мяркуючы па тэксце дакумента, той жа вучань незадоўга да таго здарэння казаў: «Вы ўсе ахвяры, акрамя хлопчыкаў, месца вашай смерці, дзяўчаты, вунь тое акно».

Дырэктар школы Віктар Заўялаў растлумачыў, што ў школе ўжо правялі сваё расследаванне і ў бліжэйшы час адбудзецца бацькоўскі сход, на якім абмяркуюць, як дзеці «адчуваюць сябе, як кантактуюць».

У прэс-службе абласнога глаўка МУС паведамілі, што супрацоўнікі паліцыі праводзяць праверку інфармацыі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера