Знайсці
11.05.2017 / 21:1913РусŁacБел

Microsoft прэзентавала буйное абнаўленне Windows 10

На канферэнцыі для распрацоўшчыкаў Build 2017 кампанія Microsoft прэзентавала новае буйное абнаўленне для аперацыйнай сістэмы Windows 10 — Fall Creators Update, піша Tut.by.

microsoft.com

Fall Creators Update выйдзе ў верасні гэтага года. Абнаўленне прыўнясе ў сістэму новы дызайн, які ў кампаніі назвалі Fluent Design. Зменіцца як знешні выгляд самой АС, так і «знешнасць» некаторых убудаваных дадаткаў.

Стваральнікі адзначаюць, што ў цэлым інтэрфейс стане больш лёгкім і інтуітыўна зразумелым і будзе ўкараняцца паступова.

Абнаўленне сістэмы таксама зможа спрасціць узаемадзеянне паміж камп'ютарамі на Windows і смартфонамі на базе iOS і Android.

Адно са значных новаўвядзенняў — функцыя Timeline (часавая шкала). З яе дапамогай усе адкрытыя дакументы, дадаткі і вэб-старонкі будуць захоўвацца на адной шкале ў храналагічным парадку. Гэта дапаможа хутчэй пераключацца паміж бягучымі задачамі.

engadget

Clipboard — яшчэ адна новая функцыя сістэмы. Гэта адзіны буфер абмену паміж ПК і іншымі прыладамі на iOS або Android. Напрыклад, можна скапіяваць фатаграфію на смартфоне і адразу перамясціць яе ў дакумент на камп'ютары.

Такая магчымасць рэалізаваная і ў экасістэме Apple, але працуе толькі паміж прыладамі кампаніі. Рашэнне ад Microsoft універсальнае і дзейнічае адразу на ўсіх трох папулярных сістэмах Windows, Android і iOS

The Verge

У Fall Creators Update таксама палепшылі працу з воблачным сховішчам OneDrive. Цяпер файлы ў «воблаку» адлюстроўваюцца ў сістэме ў якасці лакальных. Іх можна адкрыць і рэдагаваць праз файлавы менеджар Windows. Пры гэтым іх не абавязкова запампоўваць на камп'ютар.

Story Remix — новы дадатак для працы з фатаграфіямі і відэа ад Microsoft. З яго дапамогай можна ствараць інтэрактыўныя ролікі-гісторыі, сумяшчаючы 3D-аб'екты і медыяфайлы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера