Знайсці
11.05.2017 / 20:024РусŁacБел

У Расіі прапанавалі забараніць рэкламу з сімволікай 9 мая

Спікер верхняй палаты расійскага парламента Валянціна Мацвіенка прапанавала заканадаўча забараніць выкарыстанне сімволікі, звязанай з удзелам СССР у Другой сусветнай вайне, у камерцыйных мэтах, паведамляе ВВС.

Такую заяву яна зрабіла ў сувязі з тым, што ў Расіі напярэдадні Дня перамогі 9 мая штогод праводзяцца маркетынгавыя кампаніі з выкарыстаннем савецкай ваеннай сімволікі або яе імітацый — галоўным чынам ваеннай формы часоў Другой сусветнай і прыдуманай у 2005 годзе георгіеўскай стужкі.

Сімвалы «не заўсёды выкарыстоўваюцца дарэчы і ў рэкламным кантэксце часта выклікаюць іранічную рэакцыю ў сацсетках, становячыся мемамі». Спікер савета федэрацыі лічыць, што гэта прыводзіць да «дэвальвацыі сімвалаў» перамогі, а меры па барацьбе з такімі з'явамі недастаткова эфектыўныя.

Сёлета шырокі рэзананс выклікаў сезонны прадукт кампаніі «Крошка-картошка» пад назвай «Клубенек победы» — начыненая тушонкай бульба, якая рэкламавалася на фоне сімвалаў вайны. Таксама па сеціве разышліся фота тэматычных інсталяцый з бутэлек алкаголю ў супермаркетах, анонсы клубных вечарынак з матывамі Другой сусветнай і іншыя падобныя матэрыялы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930