Знайсці
11.05.2017 / 18:511РусŁacБел

«Дэдпул» атрымае працяг у выглядзе мультсерыяла

Баявік «Дэдпул» атрымае спін-оф у выглядзе анімацыйнага серыяла для дарослых, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вытворчасцю карціны маюць намер заняцца супрацоўнікі тэлеканала FXX, якія абяцаюць падрыхтаваць дзесяць эпізодаў серыяла. Прэм'ера намечаная на 2018 год.

Сцэнарыстам і прадзюсарам мультсерыяла выступіць Дональд Гловер.

Знакаміты герой Marvel Дэдпул быў створаны мастаком Робам Лайфілдам і пісьменнікам Фабіянам Ніцыеза ў 1991 годзе. Баявік «Дэдпул», які ўбачыў свет летась, стаў самым рэйтынгавым фільмам катэгорыі «Для дарослых» за ўсю гісторыю кінапракату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930