Знайсці
11.05.2017 / 10:347РусŁacБел

Гарачую ваду мінчукам пачнуць адключаць не раней за 15 мая

Тэрміны пачатку планавага адключэння гарачай вады ў жыхароў Мінска скарэкціраваны з-за непагадзі, паведаміў «Мінск-Навіны» начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў.

Нагадаем, адключаць гарачую ваду ў мінчан павінны былі пачаць 10 мая. Аднак з-за халоднага надвор'я адкрыццё сезона тазікаў вырашылі адсунуць.

- Калі надвор'е дазволіць, адключаць гарачую пачнем у панядзелак, 15 мая. У гэтым выпадку графік адключэнняў практычна не зменіцца, - сказаў Плашкоў.

Паводле яго слоў, калі ўмовы надвор'я застануцца неспрыяльнымі, графік адключэнняў гарачай вады трэба будзе скарэктаваць і тых спажыўцоў, у якіх адключаць гарачую ваду павінны былі з 10 мая, прыйдзецца «перасунуць» на верасень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930