Знайсці
10.05.2017 / 16:024РусŁacБел

МАК: Беларусы ўжывалі допінг падчас Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гадоў

Міжнародны алімпійскі камітэт па выніках пераправеркі допінг-пробаў медалістаў Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гадоў выявіў 63 станоўчых пробы, паведамляе Tribuna са спасылкай на NRK.

З іх 15 пробаў належаць чэмпіёнам Гульняў. Адзначаецца, што станоўчыя пробы належаць спартсменам з 19 краін, у тым ліку з Беларусі.

Парушэнні зафіксаваныя ў васьмі відах спорту: бокс, лёгкая атлетыка, веласпорт, плаванне, цяжкая атлетыка, барацьба, сучаснае пяцібор'е.

Раней член камісіі МАК па камунікацыях Ален Люнцэнфіхтэр паведаміў, што на 1 красавіка зафіксавана 182 станоўчыя пробы з Гульняў у Пекіне і Лондане. 103 з іх належаць лёгкаатлетам і яшчэ 50 — цяжкаатлетам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера