Знайсці
09.05.2017 / 19:501РусŁacБел

З паўднёваафрыканскага запаведніка ўцяклі пяць ільвоў

Ільвы ўжо паспелі задраць карову.

Атрады добраахвотнікаў і паліцэйскіх шукаюць пяцёрку львоў, якія ўцяклі з заказніка ў Паўднёвай Афрыцы, перадаюць інфармагенцтвы.

Для іх пошукаў задзейнічана як наземная, так і паветраная тэхніка. Інцыдэнт адбыўся ў нацыянальным парку Кругера. Драпежнікі, невядомым пакуль чынам, вырваліся на свабоду і адправіліся ў памежную зону паміж ПАР і Мазамбікам, дзе іх бачылі паблізу аўтазаправачнай станцыі. Затым яны схаваліся ў пасевах цукровага трыснягу.

Ільвы ўжо паспелі задраць карову. Гэта адбылося на ферме, на значнай адлегласці ад месца іх пражывання. Паліцыянты заклікаюць мясцовых жыхароў і турыстаў праяўляць пільнасць і ў выпадку выяўлення львоў неадкладна паведаміць аб гэтым паліцыі. Яны лічаць, што цяпер звяры ўяўляюць рэальную пагрозу для людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930