Знайсці
08.05.2017 / 18:408РусŁacБел

Яшчэ адзін столінскі міліцыянт трапіўся п'яны за рулём

6 траўня ў Столінскім раёне затрымалі міліцыянта, які кіраваў машынай у нецвярозым стане. Пра гэты выпадак парталу tut.by распавёў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.

Інспектары спынілі кіроўцу за перавышэнне хуткасці. «Пры праверцы дакументаў даішнікі ўлавілі прыкметы алкагольнага ап'янення. Тэст паказаў, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення», — паведамілі ў МУС.

Мужчына апынуўся супрацоўнікам РАУС Столінскага раёна. У міліцыі ён працаваў з 2000 года. Падчас п'янай паездкі мужчына знаходзіўся ў адпачынку.

Па словах Шалькевіча, за кіраванне машынай у нецвярозым стане столінскага міліцыянта звольняць без права на пенсію.

Раней паведамлялася, што падчас п'янай язды быў затрыманы начальнік Столінскага РАУС. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930