Знайсці
08.05.2017 / 17:091РусŁacБел

ДАІ са стралянінай спыняла п'янага кіроўцу пад Барысавам

Пагоня са стралянінай адбылася ўвечары 7 траўня ў Барысаўскім раёне Міншчыны. Падрабязнасці ініцыдэнту агенцтву БелТА распавёў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей.

Інцыдэнт здарыўся каля вёскі Глівін. Даішнікі пабачылі аўтамабіль ВАЗ-2110 без рэгістрацыйных знакаў, які рухаўся ў бок Беразіно. Інспектары далі кіроўцу знак спыніцца, але ён іх праігнараваў.

Даішнікі накіраваліся ў пагоню, неаднаразова патрабуючы, каб кіроўца «Жыгулёў» спыніўся. Уцекача не напалохалі нават папераджальныя стрэлы ў паветра. Толькі стрэлы па колах дазволілі затрымаць аўтамабіль. 

Выявілася, што за рулём быў нецвярозы 32-гадовы кіроўца. На яго склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў.

Дарэчы, 7 траўня супрацоўнікі ДАІ затрымалі 105 нецвярозых кіроўцаў — гэта ўдвая больш, чым у звычайныя дні. 

ДАІ працягвае працаваць ва ўзмоцненым рэжыме 8—9 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера