Знайсці
07.05.2017 / 22:2310РусŁacБел

Выхадзец з СССР ахвяраваў на лонданскі музей €300 мільёнаў

Брытанская галерэя сучаснага мастацтва Tate Modern пераназвала свой новы будынак, адкрыты ў 2016 годзе, у Blavatnik Building у гонар мільярдэра Леанарда Блаватніка, які зрабіў адно з найбуйнейшых ахвяраванняў у гісторыі музея. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Blavatnik Building. Фота architectsjournal.co.uk

Будынак раней называўся Switch House, ён быў спраектаваны швейцарскім архітэктурным бюро Herzog & de Meuron Architekten і будаваўся ад 2009 года.

Фонд сям'і Блаватніка зрабіў ахвяраванне Tate у 2011 годзе ў памеры £260 мільёнаў (каля €300 мільёнаў), якіх не хапала для завяршэння будаўніцтва новага будынка галерэі, піша Guardian. Урад Вялікабрытаніі і мясцовыя ўлады вылучылі на гэтыя мэты толькі £58 мільёнаў (каля €68 мільёнаў).

Леанард Блаватнік.

Блаватнік нарадзіўся ў Адэсе ў 1957 годзе, у 1978-м эміграваў у ЗША, у 1984 годзе стаў грамадзянінам гэтай краіны, у 2010-м — падданым Злучанага Каралеўства.

Бізнэсмэн з'яўляецца заснавальнікам і старшынёй холдынгавай кампаніі Access Industries, якая кантралюе Warner Music Group і найбуйнейшага ў свеце вытворцу поліпрапілена LyondellBasell Industries NV.

У 2015 годзе выданне The Sunday Times назвала Блаватніка найбагацейшым чалавекам у Вялікабрытаніі, ацаніўшы яго багацце ў больш чым £17,1 млрд (каля €20 мільярдаў). Аднак у 2016 годзе, па версіі выдання, ён страціў дзве пазіцыі і толькі замкнуў топ-3 найбагацейшых жыхароў краіны. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930