Знайсці
07.05.2017 / 19:225РусŁacБел

Бельгійскія СМІ: Макрон лідзіруе на выбарах з 60% галасоў

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі перамагае Эманюэль Макрон, паведамляюць бельгійская газета Le Soir і тэлеканал RTBF. Яны спасылаюцца на дадзеныя даследчых інстытутаў, якія праводзілі апытанні ў дзень галасавання, піша РБК.

Фота wionews.com

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі перамагае кандыдат ад партыі «Наперад!» цэнтрыст Эманюэль Макрон, які атрымлівае больш за 60% галасоў. Пра гэта паведамляе бельгійская газета Le Soirса са спасылкай на апытанні, праведзеныя ў нядзелю чатырма інстытутамі.

Выданне адзначае, што значную ролю ў выніках галасавання могуць адыграць незапоўненыя бюлетэні.

Тэлеканал RTBF таксама са спасылкай на інстытуты дае больш падрабязную інфармацыю. Паводле яго дадзеных, Макрон набірае ад 62 да 64% галасоў. Пазней тэлеканал павысіў верхні парог магчымага выніку Макрона да 67%.

Папярэднія вынікі на аснове падліку першых галасоў будуць даступныя пасля 19:00 па мясцовым часе, гэта значыць ужо пасля закрыцця выбарчых участкаў.

У той жа час сацыёлагі фіксуюць вялікі працэнт тых, хто вырашыў не ўдзельнічаць у другім туры выбараў. Так, па дадзеных чатырох інстытутаў — Ifop-Fiducial, Ipsos Sopra, Harris і Elabe, — ад 25 да 27% выбаршчыкаў не пайшлі галасаваць, перадае Reuters.

СМІ Францыі законам забаронена публікаваць вынікі апытанняў на выбарчых участках да заканчэння галасавання, таму нярэдка такія дадзеныя публікуюць выдання суседніх краін.

Акрамя таго, па неафіцыйных дадзеных, Эманюэль Макрон ва ўсіх заморскіх дэпартаментах апярэджвае лідара «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн. Так, па звестак Le Soir, менш за ўсё галасоў Макрон атрымаў у Сен-Бартэлямі — 58,4%, больш за ўсё ў Гвадэлупе — 77,5%. Такім чынам, папярэднія вынікі лідара «Нацыянальнага фронту» не перавышаюць 50% ні ў адным заморскім дэпартаменце.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера