Знайсці
07.05.2017 / 16:384РусŁacБел

Мінаховы здароўя Расіі паведаміла пра канфіскацыю беларускіх прэпаратаў са шклом у ампулах

Усе забракаваныя Расздароўнаглядам беларускія лекі выведзеныя з абароту. Пра гэта піша РБК са спасылкай Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Раней Следчы камітэт Расіі пачаў праверку ў сувязі з інфармацыяй пра тое, што ў трох шпіталях Калінінграда, Мардовіі і Валагодскай вобласці былі знойдзеныя беларускія прэпараты «для ін'екцый з бітым шклом і механічнымі часціцамі ўнутры».

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Расіі заявілі, што ўсяго з 2016 года Расздароўнагляд забракаваў і канфіскаваў дзве серыі двух гандлёвых найменняў лекаў кампаніі РУП «Белмедпрэпараты» і 14 серый сямі гандлёвых найменняў лекавых прэпаратаў вытворчасці ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў». Так, у ампуле аднаго з беларускіх лекаў у тым ліку было выяўлена шкло.

«Якой-небудзь інфармацыі пра ўвядзенне дадзеных прэпаратаў і ўскладненнях, што ў сувязі з гэтым узніклі ў пацыентаў, у міністэрства не паступала», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у прэс-службе ўдакладнілі, што ў аўтаматызаваную сістэму Расздароўнагляду не паступала паведамленняў ад медработнікаў і пацыентаў аб пабочных дзеяннях і іншых непажаданых рэакцыях, звязаных з «выяўленнем у ампулах дадзеных прэпаратаў аскепкаў шкла ці іншых механічных уключэнняў».

Расіяне абвінавацілі Беларусь у пастаўках лекаў з кавалкамі шкла

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930