Знайсці
07.05.2017 / 14:2629РусŁacБел

«Начных ваўкоў» у Празе сустрэлі крымскататарскімі сцягамі

У Празе адбыліся пікеты супраць прыбыцця ў Чэхію байкераў з адыёзнага расійскага клуба «Начныя ваўкі». Як паведамляе інфармацыйны рэсурс newsonline24, расіян сустрэлі расцяжкай «Чэхам добра вядома, якая яна — «дружба» ўладароў Расіі».

Напярэдадні ўлады сталіцы Чэхіі забаранілі расійскім байкерам праезд у цэнтры гораду, аднак на Вацлаўскай плошчы 30 актывістаў выйшлі з расцяжкай і сцягамі, сярод якіх былі крымскататарскі сцяг і афіцыйныя сцягі Украіны, Чэхіі, NATO і Еўрасаюза. Таксама ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра тое, што «Начныя ваўкі» падтрымліваюць анексію Крыму Расіяй, а сам клуб фінансуецца з расійскага бюджэту.

Паведамляецца, што свае мерапрыемствы расіяне правялі на Альшанскіх могілках.

Ужо некалькі гадоў запар напярэдадні 9 траўня «Начныя ваўкі» праводзяць прапагандысцкія прабегі «На Берлін» па краінах усходняй Еўропы. Улады гэтых краін імкнуцца не прапускаць іх на сваю тэрыторыю або абмяжоўваюць дзеянні пракрамлёўскіх байкераў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера