Знайсці
07.05.2017 / 14:12РусŁacБел

У Кіеве сёння пройдзе афіцыйная цырымонія адкрыцця Еўрабачання-2017

Перад адкрыццём, а 17-й гадзіне, адбудзецца цырымонія праходжання па чырвонай дарожцы, па якой пройдуць усе артысты і прадстаўнікі дэлегацый 42 краін-удзельніц, перадае УНІАН.

Дарожка будзе разасланая перад Марыінскім палацам і будзе самай доўгай у гісторыі конкурсу — 265 метраў.

Чырвоная дарожка падзелена на спецыяльныя зоны. У кожнай з іх дэлегацыі будуць сустракаць сямёра вядоўцаў. Справа ад дарожкі будзе арганізаваная зона для СМІ, а злева — для гасцей і фанатаў, якія прыйдуць пазнаёміцца з удзельнікамі.

Выхад удзельнікаў песеннага конкурсу будзе адбывацца па алфавіце і пад музыку па матывах нацыянальных музычных твораў краін, з якіх прыбылі дэлегацыі.

У канцы дарожкі, на даху кангрэсна-выставачнага цэнтра «Паркавы» дэлегацыі будуць урачыста пераразаць стужку і адпускаць у неба сцягі сваіх краін.

У 20.00 пачнецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця песеннага конкурсу. Падчас цырымоніі адкрыцця чакаюцца выступы жонкі прэзідэнта Украіны Марыны Парашэнка, Кіеўскага гарадскога галавы Віталя Клічко і супервайзера «Еўрабачання» Ён Ола Санд. Адмысловымі гасцямі стануць пераможца леташняга конкурсу — Джамала, а таксама Алег Скрыпка, гурт «Друга ріка» і пераможца «Еўрабачання-2004» спявачка Руслана. Яны выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага аркестра народных інструментаў Украіны.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930