Знайсці
06.05.2017 / 21:4312РусŁacБел

Сіноптыкі: Не варта спяшацца з высадкай расады

Сіноптыкі зазначаюць, што цёплае надвор'е і на большай тэрыторыі краіны адсутнасць ападкаў у апошнія дні спрыялі прасыханню і выграванню верхніх слаёў глебы. Па апошніх дадзеных візуальных назіраннях верхні 10-сантыметровы пласт знаходзіцца ў асноўным ва ўмерана вільготным стане і прагрэўся да + 10°С і вышэй.

Але на гэтым тыдні ў сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературнага рэжыму аграметэаралагічная абстаноўка зноў пагоршыцца.

Развіццё сельскагаспадарчых культур замарудзіцца. Чаканыя нізкія тэмпературы прадстаўляюць небяспеку ў першую чаргу для квітнеючых пладовых культур. З-за будучага пахаладання не варта спяшацца з высадкай расады цеплалюбівых культур.

pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера