Знайсці
04.05.2017 / 22:286РусŁacБел

Незвычайная крымінальная справа ў Бранскай вобласці звязана з купляй украінскіх прадуктаў на мяжы

Інжынер з Бранскай вобласці Віктар Рыжанаў абвінавачваецца ў зборы звестак, якiя ўтрымліваюць дзяржтайну. Ён дазнаваўся ў памежнікаў пра час дзяжурства, каб не дэклараваць набытыя ва Украіне прадукты. Яму пагражае да чатырох гадоў калоніі, піша РБК.

Фота: Аляксандр Драздоў / ТАСС

Рыжанаў жыве ў пасёлку Лужкі Старадубскага раёна Бранскай вобласці, які знаходзіцца за пару кіламетрах ад украінскай мяжы. «Некаторыя тавары ва Украіне таннейшыя, чым у Расіі. Натуральна, мясцовыя жыхары купляюць іх там, і Рыжанаў не выключэнне. Ён мае знаёмых, якія прыходзілі на мяжу і прадавалі яму прадукты», — распавёў адвакат Яўген Смірноў.

Тавары ён купляў для асабістага карыстання, падкрэсліў абаронца. Сустрэчы прызначаліся не на пагранпераходзе, а ў баку ад яго. «Каб не папасціся, Рыжанаў тэлефанаваў свайму прыяцелю-памежніку, з якім разам служыў у войску, і пытаўся: ці будзеце сёння патруляваць? Той яму адказваў: не, сёння спакойна. Рыжанаў у якасці падзякі даваў яму бутэльку», — распавёў адвакат.

Гэтую сітуацыю УФСБ па Бранскай вобласці кваліфікавала як злачынства супраць дзяржаўнай улады і абвінавачвае Рыжанава ў незаконным атрыманні звестак, якiя змяшчаюць дзяржтайну (арт. 283.1 КК РФ).

«Мой падабаронны ніколі не знаёміўся з сакрэтнымі дакументамі і не мае разумення, якая інфармацыя з'яўляецца сакрэтнай», — пярэчыць адвакат.

Прычынай такой пільнай увагі бранскага УФСБ да Рыжанава можа быць яго актыўная палітычная пазіцыя, мяркуе адвакат: ў 2014 годзе Рыжанаў выйграў мясцовыя выбары, стаў народным дэпутатам і ледзь не быў прызначаны кіраўніком паселішча. Сам Рыжанаў згодны з адвакатам: «Да таго часу, пакуль я нікуды не балатаваўся, я нікому не патрэбны быў».

Суд над памежнікам, прыяцелем Рыжанава, ужо адбыўся. У сакавіку Маскоўскі акруговы вайсковы суд вынес яму прысуд па справе аб выдачы дзяржтайны — 1,5 года ўмоўна.

Колькасьць людзей у Расіі, якіх штогод асуджаюць па артыкулах КК аб злачынствах супраць дзяржаўнай улады, за апошнія гады ўзрасла ў некалькі разоў: у 2013 годзе яна складала 27,5 тыс. чалавек, у 2014 годзе — 66,1 тыс., у 2015 годзе — 64 тыс., а ў 2016 годзе — 71,2 тыс. Пошук «ўнутраных ворагаў» звязаны «з мілітарысцкай рыторыкай у палітыцы ўладаў», лічыць расійскі праваабаронца Іван Паўлаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930