Знайсці
04.05.2017 / 21:2312РусŁacБел

Супраць нападнікаў на Навальнага распачалі крымінальную справу

Па факце нападу на Аляксея Навальнага, у выніку якога ён атрымаў хімічны апёк вока, распачата крымінальная справа па артыкуле аб збіцці. На думку адваката, гаворка павінна ісці пра хуліганства, учыненае групай асоб.

Аляксей Навальны пасля нападу.

Па факце нападу на апазіцыянера Аляксея Навальнага, падчас якога яго аблілі зялёнкай, распачата крымінальная справа. Гэта адбылося праз два дні пасля нападу, 29 красавіка, піша у чацвер, 4 мая, газета «Ведомості» са спасылкай на крыніцы ў органах улады і следчых органах.

Інфармацыю пра пачатак расследавання па артыкуле КК РФ пра пабоі, пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік пракуратуры Масквы Алена Росохіна.

«Нам здаецца, што кваліфікацыя па артыкуле «збіццё» памылковая, таму, я думаю, што ў далейшым павінны ўсё ж такі справу перакваліфікаваць на артыкул «хуліганства, здзейсненае групай асоб», — заявіў адвакат апазыцыянера Іван Жданаў.

27 красавіка ў выніку нападу расійскі апазіцыянер атрымаў хімічны апёк правага вока, якое страціла каля 85% зроку. Дактары раяць яму прайсці лячэнне за мяжой. Сёння яму дазволілі атрымаць замежны пашпарт.

Інтэрнаўты змаглі апазнаць двух мужчын, якія ўдзельнічалі ў нападзе. Адметна, што пракрамлёўскі тэлеканал РэнТВ аператыўна апублікаваў відэа інцыдэнту, але замазаў твары… нападнікаў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930