Знайсці
04.05.2017 / 19:0844РусŁacБел

У Гродне два кіроўцы не падзялілі паркоўку: «Каціся ў сваю Маскву…» ВІДЭА

У Гродне на паркоўцы мужчына разбіў балонным ключом лабавое шкло ў аўтамабілі. Відэа інцыдэнту даслаў AUTO.TUT.BY пацярпелы Уладзімір.

Па словах мужчыны, інцыдэнт адбыўся днём 4 мая на паркоўцы гіпермаркета «Алмі». Пасля таго, як кіроўца BMW заняў парковачнае месца, на якое прэтэндаваў Уладзімір, пачалася сварка.

Потым кіроўца BMW выйшаў з аўтамабіля, дастаў балонны ключ і некалькі разоў ударыў па лабавым шкле і крыкнуў: «Каціся ў сваю Маскву».

«Я ў шоку ад таго, што адбываецца. Родам з Гродна, цяпер жыву ў Маскве і машына на расійскіх нумарах, а адчуванне, што невядома куды трапіў. Прыехаў у родны горад! — эмацыйна распавядае Уладзімір. — На стаянцы было шмат сведак, я спадзяюся, што хто-небудзь дапаможа знайсці ўладальніка BMW».

Пасля інцыдэнту кіроўца BMW хутка з'ехаў. Уладзімір просіць адгукнуцца сведкаў здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930