Знайсці
04.05.2017 / 18:0084РусŁacБел

Расійскія цэнтры ў Мінску, Брэсце і Гомелі будуць раздаваць георгіеўскія стужкі

Прарасійская арганізацыя «Русь маладая» анансавала месцы, дзе напярэдадні 9 Мая будуць раздавацца георгіеўскія стужкі. Арганізацыю «Русь маладая» ўзначальвае «волхв» неапаганскай славянскай секты Сяргей Лушч.

Раздачы будуць адбывацца ў рамках іміджавай акцыі «Георгіеўская стужка», якую Расія праводзіць па ўсім свеце.

Адметна, што раздача георгіеўскі стужак будзе адбывацца ў Расійскіх цэнтрах навукі і культуры, што месцяцца ў Мінску, Брэсце і Гомелі. У Мінску іх можна будзе таксама атрымаць на офісе «Русі маладой». А ў Гродне 7-8 мая ў рамках Фестываля славянскіх баявых мастацтваў.

Георгіеўская стужка стала сімвалам расійскай агрэсіі на ўсходзе Украіны. Менавіта яе чаплялі на сваё адзенне баевікі, які стваралі «ДНР» і «ЛНР».

У Беларусі замест георгіеўскай стужкі была прыдуманая свая — яблыневы цвет. З ёй на святы выходзіць вышэйшае кіраўніцтва краіны, а таксама супрацоўнікі дзяржаўных установаў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930