У Мінску ля Палаца Незалежнасці сутыкнуліся пяць машын
Пяць аўтамабіляў сутыкнуліся па вуліцы Арлоўскай на мосце праз Свіслач у Мінску, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела АДАІ РУУС Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.
ДТЗ адбылося сёння ў 18.45. З-за невыканання дыстанцыі сутыкнуліся «Фальксваген», а таксама «Мерседэс», «Таёта», яшчэ адзін «Мерседэс» і «Пежо», якія ішлі следам за ім.
На шчасце, абышлося без пацярпелых. Кіроўцу «Таёты» на месцы агледзелі медыкі.
Затор хутка ліквідаваўся. Нейкім машынам дапамаглі эвакуатары, нехта паехаў сам.
0
0
0
0
0
0
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні
 3
Дачка Рыгора Кастусёва не выйшла на волю пасля ІЧУ
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера