Знайсці
02.05.2017 / 22:4015РусŁacБел

Беларусы зноў затролілі Васілія Уткіна, у таго аж мову заняло

Славутага расійскага футбольнага каментатара Васілія Уткіна зноў бамбанула на тэму Беларусі. На гэты раз да гэтага спрычыніўся мінскі гандбольны клуб «Віцязь».

Васілій Уткін і беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка.

Да аднаго з твітаў Уткіна прыйшоў наступны каментар на беларускай мове: «Спадар Васіль, у нас ёсць вакансія прэс-аташэ і каментатара, не жадаеце далучыцца да нашага гандбольнага клуба?»

Дзіва, але Уткін не знайшоўся, што дасціпнага адказаць на гэты тролінг. «Да вы оху…лі, ребята», — са смайлікамі пракаментаваў Васілій.

Бурны раман Васілія Уткіна з Беларуссю і яе мікраблогерамі доўжыцца ўжо некалькі гадоў. У 2011 годзе ён напісаў, што трэнер Ганчарэнка павінен «гарэць у пекле», калі трэнер БАТЭ на гульню з «Барселонай» выпусціў некалькі дублёраў. Пазней Уткін памірыўся з Ганчарэнкам. Аднак працягнуў перапалку з беларусамі, напрыклад, назваў народ «кончанымі правінцыяламі», а краіну «Лесарубіяй».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера