Знайсці
02.05.2017 / 21:04РусŁacБел

Для юрыдычных асоб у Беларусі ўвядуць шматфункцыянальныя паліўныя карты

У Беларусі ўкарэняць шматфункцыянальныя паліўныя карткі для юрыдычных асоб. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі аб удасканаленні прававога рэгулявання ў асобных сферах эканамічнай дзейнасці, перадае БЕЛТА.

Адным з разглядаемых пытанняў стаў праект указа «Аб паліўных картках». Само паняцце «паліўнай карткі» ў Беларусі ўжо юрыдычна замацавана, але толькі ў вузкаспецыялізаваным аспекце. Гэтыя ўстройствы выкарыстоўваюцца толькі для аплаты праезду па дарогах.

«Нарматыўна-прававым актам будзе вызначаны больш канкрэтны калідор, рэгламентуючы парадак іх выкарыстання, а таксама ўдзельнікі рынку, якія выпускаюць паліўныя карткі. Асноўныя пазіцыі прыняты», — праінфармаваў журналістаў Ігар Ляшэнка.

У прыватнасці, праект указа прадугледжвае ўкараненне паліўных картак не толькі для аплаты праезду па дарогах, але і для запраўкі транспартных сродкаў палівам, набыцця розных спадарожных тавараў і паслуг. «Гэта датычыцца, вядома, юрыдычных асоб», — растлумачыў старшыня канцэрна.

Ігар Ляшэнка ўдакладніў, што розныя арганізацыі ў Беларусі з 1997 года выкарыстоўваюць так званыя чыпы, з дапамогай якіх набываецца паліва на заправачных станцыях. Гэтыя вырабы таксама аднясуць да паліўных картак.

Лукашэнка даручыў дапрацаваць праект указа ў частцы абароны правоў спажыўцоў. На яго думку, неабходна стварыць вычарпальны пералік арганізацый, якія будуць выпускаць гэтыя ўстройствы, а сам гэты працэс зрабіць абсалютна празрыстым, прыстасаваўшы яго да рыначных умоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930