Знайсці
02.05.2017 / 20:415РусŁacБел

Роўлінг папрасіла прабачэння за гібель Северуса Снэйпа з «Гары Потэра»

Аўтарка эпапеі пра «Гары Потэра» Джоан Роўлінг папрасіла прабачэння за гібель прафесара зеллеварэння Северуса Снэйпа ў ходзе бітвы за Хогвартс у фінальным томе сагі — «Дары Смерці».

2 мая фанаты «патэрыяны» адзначаюць «гадавіну» бітвы, у якой загінула нямала герояў кніг, піша ВВС.

«Сёлета я хацела б папрасіць прабачэння за забойства (шэпча)… Снэйпа», — напісала шатландская раманістка ў твітары.

Раней пісьменніца выбачалася за «гібель» Фрэда Уізлі і пярэваратня Рымуса Люпіна.

Пры гэтым Роўлінг папрасіла фанатаў не сварыцца, ведаючы, што сваім твітам абудзіць супрацьстаянне паміж фанатамі выкладчыка зеллеварэння са Слізерына і яго непрымірымымі супернікамі.

Тым не менш, яе паведамленне не засталося незаўважаным: многія прыхільнікі серыі прыпісалі Снэйпу цкаванне вучняў, уключаючы самога Гары Потэра і Нэвіла Лангботама.

Нехта напісаў, што аўтарцы зусім не варта прасіць прабачэння за гібель Снэйпа.

Кадр з фільма

У той жа час для шэрагу чытачоў эпапеі (і гледачоў экранізацыі) прафесар Северус — адзін з самых цікавых, шматслойных і неадназначных персанажаў.

Северус Снэйп з самага пачатку здзекліва ставіўся да галоўных герояў сагі і быў адным з самых непапулярных выкладчыкаў школы магіі Хогвартс, аднак, як пасля высветлілася, быў таемна закаханы ў маці Гары Потэра і выратаваў жыццё самому чараўніку ў акулярах.

У кінаэпапеі ролю Снэйпа выканаў бытанскі акцёр Алан Рыкман, які памёр летась.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930