Знайсці
02.05.2017 / 20:0611РусŁacБел

Пуцін падпісаў закон аб забароне называць дзяцей дзіўнымі імёнамі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб забароне рэгістраваць у органах ЗАГС імёны, якія складаюцца з лічбаў, знакаў і ненарматыўнай лексікі, а таксама якія змяшчаюць указанні на рангі і тытулы, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Забараняецца запіс імя дзіцяці, якое складаецца з лічбаў, літарна-лічбавых абазначэнняў, лічэбнікаў, сімвалаў і знакаў, якія не з'яўляюцца літарамі, за выключэннем знака «дэфіс», або іх любой камбінацыі ці змяшчае непрыстойныя словы, указанні на рангі, пасады, тытулы», — адзначаецца ў дакуменце.

Аўтарам законапраекта выступіў сенатар Валянціна Пятрэнка. Яна прыводзіла статыстыку органаў ЗАГС Масквы з 1998 года. Паводле гэтых даных, сярод самых незвычайных імён, якія атрымалі хлопчыкі, былі Мікалай-Мікіта-Ніл, Дэльфін, Яраслаў-Лютабор, Лука-Шчасце Самерсэт Оўшэн. У дзяўчат — Паліна-Паліна, Прынцэса Даніэла, Зара-Зараніца, Акіяна, Сафія-Сонейка. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера