Знайсці
02.05.2017 / 18:1212РусŁacБел

Як пройдзе афіцыйнае святкаванне 9 Мая ў Мінску — праграма

Маштабнае 3D-шоў ўпершыню пройдзе ў Мінску ў Дзень Перамогі. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае БЕЛТА.

«Увечары 9 мая пройдзе святочны канцэрт тэлепраекта «Плошча Перамогі — 2017». У канцэртнай праграме — тэатралізаванае музычнае прадстаўленне і тэматычнае 3D-шоу, якое пройдзе ўпершыню ў Мінску на двух будынках ззаду манумента Перамогі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь», — адзначыла першы намеснік міністра культуры.

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі пачнуцца 6 мая з ўрачыстага сходу і канцэрта майстроў мастацтваў «Беларускі вакзал» ў Палацы Рэспублікі. Па словах Ірыны Дрыгі, гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое кожны год Міністэрства культуры Беларусі рыхтуе так, каб канцэртная праграма была цікавая і ветэранам, і моладзі, каб усе маглі адчуць дух свята. «Сёлета гэта будзе незвычайнае маштабнае музычнае тэатралізаванае прадстаўленне. Тэма «Беларускі вакзал» абраная невыпадкова — па чыгунцы прызыўнікі ехалі на фронт, па ёй вярталіся дадому. Праз вобраз чыгункі пакажуць пачатак вайны, пераломныя моманты і яе пераможнае завяршэнне, — адзначыла Дрыга. — У музычным прадстаўленні будуць гучаць вершы і песні ваенных гадоў і творы пра вайну сучасных аўтараў. У канцэрце занятыя найлепшыя беларускія выканаўцы, артысты драматычных тэатраў, творчыя калектывы Міністэрства абароны».

Раніцай 9 мая на праспекце Незалежнасці, на прылеглых да яго вуліцах, на плошчы Перамогі пройдзе шэсце памяці «Беларусь памятае» з удзелам грамадскасці Мінска, прадстаўнікоў моладзевых і дзіцячых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Яны пройдуць да плошчы Перамогі, несучы ў руках партрэты герояў вайны, сваіх сваякоў як сведчанне памяці пра вайну і усенароднай удзячнасці пакаленню пераможцаў.

Для ветэранаў на плошчы Перамогі будуць устаноўленыя трыбуны, дзе яны сустрэнуць шэсце. Затым да помніка на плошчы Перамогі будуць ускладзеныя кветкі, завершыцца цырымонія масавым выкананнем песні «Дзень Перамогі». Вечарам пройдзе канцэрт тэлепраекта «Плошча Перамогі — 2017», а завершыцца святкаванне 30 залпамі салюту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера