Знайсці
02.05.2017 / 17:172РусŁacБел

Прадпрыемствы ў Беларусі атрымаюць права прадаваць даўгі спецыяльным фінансавым арганізацыям

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Уладзімір Амарын па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі аб удасканаленні прававога рэгулявання ў асобных сферах эканамічнай дзейнасці, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства прадставіў кіраўніку дзяржавы праект указа «Аб асобных пытаннях фінансавання камерцыйных арганізацый пад уступку правоў (патрабаванняў)». Гэты дакумент накіраваны на ўдасканаленне ўмоў для развіцця фінансавага рынку.

«З прыняццем гэтага ўказа будзе ўкараняцца новая схема фінансавання. Яе сутнасць у тым, што банкі і прадпрыемствы змогуць прадаць сваю дэбіторскую запазычанасць ва ўстаноўленым парадку, каб атрымаць грошы для фінансавання сваіх патрэбнасцей — крэдытавання эканомікі, мадэрнізацыі прадпрыемстваў», — расказаў Уладзімір Амарын.

Такая схема фінансавання заснавана на ўступцы правоў (патрабаванняў) з далейшай эмісіяй аблігацый. Новымі элементамі рынку стануць спецыяльныя фінансавыя арганізацыі, выключнай дзейнасцю якіх стане правядзенне сек'юрытызацыі, а таксама спецыялізаваныя дэпазітарыі, якія будуць забяспечваць улік і захоўванне адпаведных актываў.

«У сусветнай практыцы такая схема фінансавання атрымала назву «сек'юрытызацыя». Яна шырока прымяняецца ва ўсім свеце, аб'ёмы такіх здзелак дасягаюць $1,5 трлн у год. Мы таксама зможам прымяняць гэту схему на нашым фінансавым рынку, каб тыя назбіраныя аб'ёмы запазычанасцей можна было трансфармаваць у рэальныя, «жывыя» сродкі, — адзначыў міністр. — У каго ёсць запазычанасць, ён зможа яе прадаць спецыяльнай фінансавай арганізацыі, у якой ёсць грошы, або яна выпускае, імітуе аблігацыі. Потым ужо з даўжніком спецыяльная фінансавая арганізацыя праз спецыялізаваны дэпазітарый урэгулюе пытанні пагашэння запазычанасці і выканання абавязацельстваў па выпушчаных аблігацыях».

Таксама праектам указа прадугледжаны нормы, якія выключаюць злоўжыванні і парушэнні пры ўкараненні і рэалізацыі гэтых новых схем фінансавання.

У сек'юрытызацыі змогуць удзельнічаць розныя юрыдычныя асобы: банкі, прадпрыемствы, лізінгавыя кампаніі, мікрафінансавыя арганізацыі і іншыя. Пры гэтым аб'ектамі сек'юрытызацыі - фінансавымі актывамі — могуць стаць розныя віды запазычанасці, у тым ліку крэдыты, пазыкі, плацяжы па дагаворах лізінгу, іншых відах дэбіторскай запазычанасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930