Знайсці
02.05.2017 / 18:5312РусŁacБел

На амерыканскім фестывалі, які адкрыў свету імёны Спілберга і Лінча, перамог фільм пра старадаўнія беларускія народныя песні

Журы міжнароднага кінафестывалю WorldFest-Houston аддала прызы дзвюм беларускім рэжысёрам — Аляксандры Бутар і Вользе Дземка.

Воля Дземка і Аляксандра Бутар

Першая атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Рамантычныя гульнявыя мастацкія фільмы» за кінастужку «Салодкае развітанне Веры». Другая ж дзяўчына, якая зараз жыве ў ЗША, была адзначана за дакументальны фільм «Песні старой Еўропы — старадаўнія беларускія народныя песні».

«Намінантамі WorldFest у свой час былі Стывен Спілберг, Джордж Лукас, браты Коэны, Рыдлі Скот і шмат іншых выбітных прадстаўнікоў кінаіндустрыі. Нашыя самыя шчырыя падзякі арганізатару і прадзюсару Хантэру Тодду, за тое, што палічыў фільм аб беларускай культуры і народных песнях вартым гэтага мерапрыемства», — не хавае сваіх эмоцый пераможца Воля Дземка.

Усяго ж у WorldFest-Houston прынялі ўдзел больш за 800 рэжысёраў, прадзюсараў і прафесіяналаў з галіны кіно. У конкурснай праграме за званне лепшых змагаліся 194 фільмы з 43 краін.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930