Знайсці
01.05.2017 / 23:124РусŁacБел

Барыс Штэрн запісаў трэк у падтрымку Ядвігі Паплаўскай АЎДЫЁ

Праект «СлухацьЎнавушніках» прэзэнтаваў на TuzinFM самотнік «Зіма», які музыкі прысьвяцілі Народнай артыстцы Ядвізе Паплаўскай на знак свайго шанаваньня і падтрымкі.

Барыс Штэрн. Фота Макса Лур'е, TuzinFM.

«Зіма» — гэта новы сынгл беларуска-ізраільскага праекту «СлухацьЎнавушніках», які заявіў пра сябе летась дэбютным альбомам, што быў напісаны на трох войнах. Праца над трэкам скончылася літаральна толькі што, таму сьнег, які пайшоў на першамай у Менску, падкрэсьліў актуальнасьць кампазыцый, мяркуюць музыкі.

Праца вялася на фоне скандалу вакол песень Эдуарда Ханка, які пакрыўдзіўся на тое, што яго імя не згадалі на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча ды забараніў Ядвізе Паплаўскай выконваць свае песьні, у тым ліку «Завіруху» на верш Генадзя Бураўкіна. Барыса Штэрна закранула гэтая гісторыя. Таму ён прысьвяціў Народнай артыстцы Беларусі новы твор свайго праекту.

«Мы разумеем, што спадарыня Ядвіга наўрад ці заменіць «Завіруху» на нашу «Зіму», але наш сынгл — гэта падтрымка яе ў сёньняшніх абставінах. Увогуле нам усім не хапае пазытыва, і калі яго няма, то яго трэба ствараць», — сказаў Барыс Штэрн з нагоды прэм’еры на TuzinFM.

Верш спачатку быў напісаны па-расейску, але сам аўтар прызнае, што ў перакладзе Ігара Крэбса тэкст загучаў куды больш аўтэнтычна. Ігар пераклаў ужо нямала вершаў Барыса. Кажа, што хопіць на паўнавартасны альбом.

Музыку да трэку стварыў беларускі электроншчык Сяргей Максімчук, прадусар праектаў Logika Metro/Energun. «Мне было цікава папрацаваць з Барысам, зь якім мы знаёмыя ўжо шмат год. А таксама было прыемна зрабіць трэк у стылі добрых 90-х. Калі гэта спадабаецца Ядвізе Канстанцінаўне, будзе сапраўды хораша!», — кажа Сяргей Максімчук.

Эдуард Ханок хоча падаць у суд на Анатоля Ярмоленку і Ядвігу Паплаўскую

Ядвіга Паплаўская аб прэтэнзіях Ханка: Пасля яго візіту было жаданне паўзці на Маскоўскія могілкі і там закапацца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера