Знайсці
01.05.2017 / 21:1024РусŁacБел

У Брэсце запрацавала крама нацыянальнага адзення і сувеніраў «Князь Вітаўт»

Пакуль для адных 1 мая было выходным днём, для ўладальнікаў і прадаўца «Князя Вітаўта» гэтая дата стала кропкай адліку іх дзейнасці. Цяпер берасцейцам больш не трэба будзе ездзіць па нацыянальныя сувеніры ў Мінск: самае галоўнае можна набыць на месцы.

Адчыніць краму з сапраўднымі беларускімі світшотамі, майкамі, сукенкамі ды посудам вырашыў Сяргей Бахун з сябрамі-аднадумцамі Алегам і Сяргеем.

«Я вырас і сфарміраваўся ў Брэсце, удзячны гораду за тое, што я размаўляю па-беларуску. Але крыўдна, што нацыянальныя традыцыі тут амаль не падтрымліваюцца: няма беларускамоўных школ і гэтак далей. Прыязджаеш у Брэст і не разумееш, ці ты ў заходняй Беларусі, ці недзе яшчэ. Пахваліцца добрым выбарам сувеніраў для турыстаў ён таксама не мог: тут можна было ўбачыць нешта кітайскае, расійскае, але толькі не беларускае. Мы параіліся з сябрамі і амаль адразу вырашылі запоўніць гэты прабел», — распавёў «НН» Сяргей Бахун.

Не адкладаючы справу ў далёкую скрыню, хлопцы адразу заняліся зборам патрэбных дакументаў і выбарам месца. З апошнім пашанцавала: на папулярнай Савецкай вуліцы кропку вызвалялі іншыя прадпрымальнікі, якую цяпер і будзе займаць каманда «Князя Вітаўта». Куды больш часу пайшло на тое, каб вызначыцца з назвай. Але, улічваючы, наколькі значнай гістарычнай асобай для гэтых мясцін быў Вітаўт, у выніку ўсе сышліся на гэтым варыянце.

Крама будзе працаваць штодзённа з 10.00 да 20.00. Цяпер там можна набыць адзенне ад такіх брэндаў, як «HONAR», «LSTR», Symbal.by, сувеніры вытворчасці Vitaem.by ды мясцовых рамеснікаў, аўтарскія заколкі ды ўпрыгожванні ад «Прыгожы анёлак». У будучыні бізнэсмены хочуць прадаваць у сябе і кніжкі.

Кацярына Карпіцкая, фота Змітра Гадзюко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930