Знайсці
01.05.2017 / 15:565РусŁacБел

Чарговага трэнера мінскага «Дынама» звольнілі з клуба. І зноў у маі

Як стала вядома Tribuna.com, футбольнае мінскае «Дынама» рассталася з галоўным трэнерам каманды Сяргеем Бароўскім.

Пасля пяці тураў мінчане з 9 ачкамі займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы. Таксама каманда вылецела ў 1/4 фіналу Кубка краіны ад брэсцкага «Дынама».

Бароўскі ўзначаліў мінскае «Дынама» 15 ліпеня мінулага года, ссунуўшы з пасады Вука Рашавіча. У сезоне-2016 каманда заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ўпершыню за два гады не трапіла ў групавы этап Лігі Еўропы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера