Знайсці
30.04.2017 / 14:344РусŁacБел

У трапічных лясах знойдзеныя новыя віды камароў, якія не п'юць кроў

У ходзе сумеснай экспедыцыі навукоўцаў Эстонскага ўніверсітэта прыродазнаўчых навук, універсітэтаў Турку і Сан-Паўлу (Бразілія) былі выяўленыя і апісаныя новыя віды камароў, якія грэбуюць чалавечай кроўю. Унікальныя казуркі знойдзеныя ў глухіх раёнах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.

Адразу пяць новых відаў насякомых, якія жывуць у Коста-Рыцы і Калумбіі, былі апісаныя ўдзельнікамі экспедыцыі. Гаворка ідзе пра дробных камарыкаў даўжынёй да 2 мм. Яны жывуць у вільготнай трапічнай зоне, і пры гэтым іх колькасць даволі высокая.

Адрозненне выяўленых відаў складаецца ў тым, што яны не п'юць кроў чалавека або жывёл, а таксама не выступаюць пераносчыкамі небяспечных хвароб накшталт малярыі. Іх лічынкі ядуць арганіку, якая разлагаецца, выконваючы ролю «санітараў лесу».

Паведамляецца, што казуркі былі вылаўленыя навукоўцамі з універсітэта Кентукі (ЗША) трохі раней, і экспедыцыя мела на мэце пацвердзіць і апісаць новыя віды камароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031