Знайсці
29.04.2017 / 09:1921РусŁacБел

Сёння ў Мінску адбудзецца канцэрт з удзелам унучак Лукашэнкі

У суботу ў Беларускай філармоніі адбудзецца сімфанічны канцэрт «Вясновыя зоркі» пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Анісімава.

Аляксандр Міхайлавіч запрасіў саліраваць моладзь Беларусі, зорак і зорачак, маладых выканаўцаў, якія толькі заваёўваюць свае першыя ўзнагароды:

набіраючага еўрапейскую вышыню віяланчэліста Мікаэла Самсонава, піяністку і адначасова модную мінскую галерыстку Кацю Давыдаву, скрыпачку Сашу Арбузаву, цымбалістку Ірыну Міхайлаву, а таксама сясцёр-піяністак Насту і Дар'ю Лукашэнка — унучак беларускага прэзідэнта. Дзяўчынкі дуэтам будуць выконваць дзве п'есы з сюіты Сэн-Санса «Карнавал жывёл», твора складанага, віртуознага, піша Народная воля.

З музычнай школай №10, дзе вучацца Настасья і Дар'я Лукашэнка, аркестр супрацоўнічае даўно, школьны хор неаднаразова выступаў разам з сімфанічным акадэмічным аркестрам у Белдзяржфілармоніі.

Па-другое, дзяўчынкі, несумненна, таленавітыя — маэстра іх асабіста праслухоўваў у класе, перш чым запрасіць на Вялікую сцэну філармоніі. Ды і Гран-пры з трох міжнародных конкурсаў, заваяваныя Лукашэнка, пра гэта кажуць.

А па-трэцяе, прызнаўся дырыжор Анісімаў, іх прозвішча - добры манок для тых, хто яшчэ ніколі не слухаў акадэмічную музыку. Піяр? Але справа — класічная музыка — святая, вечная. «Няхай прыходзяць і абмяркоўваюць ўсіх!» - запрашае маэстра Анісімаў.

Цікава, што на рэпетыцыі Настасья і Дар'я прыязджалі са сваёй мамай і адным ахоўнікам. Такое ж суправаджэнне, мабыць, будзе ў іх і на сённяшнім канцэрце.

Білеты па стане на 9:18 раніцы суботы яшчэ ёсць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930