Знайсці
29.04.2017 / 09:05РусŁacБел

ЗША працягнулі прыпыненне санкцый супраць беларускіх кампаній

ЗША працягнулі прыпыненне санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Рашэнне будзе дзейнічаць шэсць месяцаў, да 30 кастрычніка 2017 года, калі яно не будзе працягнутае або адменена, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў ЗША.

Мінфін ЗША працягнуў дазвол на здзяйсненне здзелак з беларускімі прадпрыемствамі, якія трапілі пад санкцыі, згодна з указам прэзідэнта ЗША № 13405. У ведамстве адзначылі, што дадзенае рашэнне не вызваляе заблакаваную уласнасць гэтых прадпрыемстваў.

У кастрычніку 2015 года ЗША часткова прыпынілі санкцыі супраць дзевяці кампаній з Беларусі. Гэта «Белнафтахім» і яе філіял у ЗША (Belneftekhim USA), «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба», ААТ «Нафтан», «Полацк Шкловалакно». Затым гэтае рашэнне прадаўжалася на шэсць месяцаў у красавіку і кастрычніку 2016 года. Раней аб чарговым працягу рэжыму прыпынення санкцый паведамляла агенцтва Reuters.

Амерыканскія кампаніі могуць праводзіць здзелкі з названымі беларускімі прадпрыемствамі, але калі сума транзакцыі перавышае 50 тысяч даляраў, то неабходна паведаміць Дзярждэпартамэнт ЗША на працягу 30 дзён.

Прыпыненне санкцый ЗША стала магчымым пасля вызвалення палітвязняў у 2015 годзе, спакойных выбараў у кастрычніку таго ж года, а таксама праходжання ў парламент першых апазіцыйных дэпутатаў за 12 гадоў у 2016 годзе.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера