Знайсці
28.04.2017 / 22:4710РусŁacБел

Расія: Прымяненне сілы ў адносінах да КНДР абсалютна непрымальнае

Масква заклікае Пхеньян адмовіцца ад развіцця ядзернай і ракетнай праграм. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Генадзь Гацілаў на пасяджэнні СБ ААН, паведамляе Reuters.

Паводле яго слоў, КНДР «паводзіць сябе непрыстойным чынам», ігнаруючы рэзалюцыі Рады бяспекі, якія забараняюць ёй распрацоўку ядзернай зброі і сродкаў яе дастаўкі.

У той жа час Гацілаў падкрэсліў недапушчальнасць сілавога вырашэння праблемы. На яго думку, неабходна максімальна задзейнічаць дыпламатычныя інструменты.

«Ваяўнічая рыторыка, спалучаная з неабдуманай «гульнёй мускуламі», прывяла да таго, што ва ўсім свеце сур'ёзна сталі гадаць, будзе вайна ці не. Як вядома, ва ўмовах такой напружанасці адзін неабдуманы альбо няслушна інтэрпрэтаваны крок можа прывесці да самых страшных наступстваў», — сказаў намеснік кіраўніка МЗС РФ. Паводле яго слоў, захоўваецца пагроза перарастання супрацьстаяння ў гарачую фазу.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930