Знайсці
28.04.2017 / 21:377РусŁacБел

«Коммерсантъ» даведаўся пра тэму таемных тэлефонных размоў Пуціна і Парашэнкі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін рэгулярна стэлефаноўваецца з кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам. Апошні такая размова адбылася ў пачатку красавіка. Бакі абмяркоўвалі сітуацыю на Данбасе, паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцы ў Маскве і Кіеве.

АР

Блізкая да Крамля крыніца РБК пацвердзіла тэлефонныя перамовы паміж двума прэзідэнтамі. Па яе словах, такія тэлефонныя перамовы паміж двума лідарамі — рэгулярная практыка.

Па словах суразмоўцы «Коммерсанта» ў Маскве, размова паміж прэзідэнтамі праходзіла ў «паважлівым карэктным ключы», пры гэтым палітыкі перыядычна «пераходзілі на жартаўліва-іранічны тон».

«Прэзідэнты вымушаныя былі жартаваць, каб не пасварыцца і не нагаварыць адзін аднаму рэзкасцяў», — растлумачыла крыніца газеты.

Яна дадала, што бакам не ўдалося дасягнуць канкрэтных дамоўленасцяў, аднак яны сышліся ў «некаторых гуманітарных аспектах». Крыніца «Коммерсанта» ў Кіеве, блізкая да атачэння Парашэнкі, растлумачыла, што кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі абмен палонных, пастаўку ў Данбас прадуктаў харчавання, вады і электрычнасці, а таксама выплату ўкраінскіх пенсій жыхарам «ДНР» і «ЛНР».

Суразмоўца ў атачэнні Парашэнкі сказаў, што кіраўнік дзяржавы папярэдзіў Пуціна: калі рэспублікі не выплацяць даўгі за электраэнэргію, пастаўкі з украінскай тэрыторыі спыняцца. 25 красавіка сапраўды частку тэрыторыі ЛНР, падкантрольнай сепаратыстам, адключылі ад электраэнергіі.

Афіцыйна перамовы бакоў не афішуюцца. Кіраўнікі дзяржаў, насупраць, выкарыстоўваюць дастаткова жорсткую рыторыку ў адносінах адзін да аднаго. З моманту анексіі Крыма і пачатку канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны Парашэнка характарызуе Расію як краіну-агрэсара. У канцы лістапада 2016 года ён заявіў, што расійская агрэсія страшнейшая за Чарнобыльскую катастрофу. У лютым гэтага года ён абвінаваціў Маскву і асабіста Пуціна ў нянавісці да Украіне і жаданні «размаляваць яе ў рускія колеры».

У той жа час кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у сярэдзіне красавіка заявіў, што ў яго ёсць «устойлівы сумнеў» у адэкватнасці ўкраінскага кіраўніцтва. 

Яшчэ ў пачатку сакавіка крыніцы «Коммерсанта» ў Маскве і Кіеве паведамілі аб рэгулярных перамовах паміж Пуціным і Парашэнкам. На той момант, як пісала газета, адбыліся ўжо чатыры тэлефонныя размовы з пачатку года. Гутарка 21 лютага адбылася па ініцыятыве Украіны і працягвалася каля 20 хвілін, паведамлялі крыніцы выдання.

Таемны фармат перамоў «Коммерсантъ» тлумачыў тым, што яны могуць справакаваць крытыку ўкраінскага прэзідэнта «ў радыкальным лагеры» і прывесці да чарговага абвінавачвання ў «змове з агрэсарам за спінай народа». Цяпер суразмоўца выдання ў Кіеве таксама пацвярджае імкненне не афішаваць зносіны двух палітыкаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930