Знайсці
28.04.2017 / 18:5110РусŁacБел

Карпенка: Школьныя праграмы плануецца абнавіць да 1 верасня

Школьныя навучальныя праграмы ў Беларусі плануецца абнавіць да 1 верасня. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння на нарадзе аб павышэнні якасці навучальных праграм і навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, перадае БЕЛТА.

Міністр звярнуў увагу, што работа над праграмамі і падручнікамі — сістэмны працэс. «Цяпер мы стараемся паскорыць гэты працэс, вызначаем, якія дадатковыя рэсурсы — арганізацыйныя, фінансавыя, навукова-педагагічныя — трэба падключыць, каб зрабіць гэту работу больш інтэнсіўнай і эфектыўнай», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, разам з праграмамі адкарэкціраваны будуць і школьныя падручнікі. «Падручнікі не павінны быць перагружаны, але разам з тым і не павінны быць празмерна спрошчаны, — лічыць міністр. — Усё ж такі веды развіваюцца, з'яўляецца шмат новай інфармацыі, трэба правільна выбраць неабходнае».

Разам з тым Ігар Карпенка адзначыў важную ролю настаўніка і яго ўменне карыстацца матэрыяламі, прапісанымі ў праграмах і падручніках. «Гэта пытанне падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Мы сёння выбудавалі ланцужок дзеянняў, які дае магчымасць прыходзіць у сістэму педагагічнай адукацыі матываванай моладзі. Гэтаму садзейнічаюць пэўныя навацыі пры паступленні ў педагагічныя ВНУ. Такая сістэма дасць магчымасць нам выйсці на новы метадычны ўзровень выкладання ў агульнай сярэдняй школе», — упэўнены міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера